зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1866 г.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Спаса-Увазнясенская царква размешчана ў цэнтры горада і ўваходзіць у гарадскую забудову канца ХІХ ст. - пачатку ХХ ст. Пабудавана з бутавага каменю. Будынак царквы цэнтрычны, крыжападобны з падоўжанай за кошт невялікай апсіды алтарнай часткай. Апсіда трохгранная, перакрыта конхай. Цэнтральны аб'ём васьмігранны: чатыры грані шырокія і чатыры вузкія, утвораныя ў выніку зрэзаных вуглоў квадрата. Вуглы асноўнага аб'ёму вылучаны плоскімі лапаткамі, змураванымі з цэглы і патынкаванымі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Цэнтральны аб'ём накрыты вальмавым шатровым дахам з чатырма люкарнамі. У інтэр'еры цэнтральная простора аддзелена ад астатніх аб'ёмаў шырокімі арачнымі праёмамі, алтарная частка мае круглаватую форму плана.

У 2011 - 2013 гг., 2016 г. у царкве вяліся рамонтныя работы. Адрамантаваны дах, заменены вокны і ўваходныя дзверы. Праведены рамонтныя работы з заменай купала і барабаны. 

У лістападзе 2018 г. на галоўным фасадзе Спаса-Увазнясенскай царквы ў памяць аб Святым Уладзіміры Пастэрнацкім была ўстаноўлена і асвечана мемарыяльная дошка. 

Пры храме працуе нядзельная школа. 

Старонка