Шыфр
113Г000074
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1868 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-"рускі"
Апісанне
У 1868 годзе на старых могілках за вёскай па ўзорнаму праекту, які адаптаваў архітэктар Каленкевіч, была пабудавана праваслаўная мураваная царква (асвечана ў 1869 г.), якую наведвалі прыхаджане з 6 вёсак.
Будынак храма мае кананічную чатырохчастковую кампазіцыю - да асноўнага аб'ёма далучаецца паўкруглая апсіда, трапезная i званіца. Асноўны аб'ём завершаны пяцігалоўем. Дамінуе ў сілуэце будынка трох'ярусная, два васьмерыка на чацверыку, шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні.
Храм быў зачынены ўладамі ў 1962 годзе. Пад час аднаўлення храма ў 2003 - 2010 гг. шурфы паказалі, што чалавечыя шкілеты, якія знаходзяцца на глыбіні менш за метр ад паверхні зямлі, перарэзаны фундаментамі храма. Пахаванні ёсць i ў самой царкве. На цвінтару захавалася толькі некалькі пазнейшых надмагілляў. Сярод iншых надмагілле жонкі святара Стэфаніі Дружылавай з дзецьмі (II пал. XIX в.) i псаломшчыка Лукі Арцямюка (1905).