зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000168

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова XIX стагоддзя

Стыль

рэтраспектыўна-рускі стыль

Апісанне

Драўляная Увазнясенская царква ў маёнтку памешчыка Магільніцкага ў в. Кіявічах была пабудавана ў 1752 г. У 1864 г. было вырашана на яе месцы з дабаўленнем новага матэрыялу пабудаваць новую драўляную царкву разам са званіцай. Затым у 1866 г. быў падрыхтаваны праект мураванай царквы на падмурку і цокалі з булыжнага каменя. Аднак будаўніцтва царквы адклалі па прычыне адсутнасці дзяржаўнага фінансавання, да таго ж адбывалася пераразмеркаванне прыходаў. У 1872 г. памешчык Ф. Клімаў заказаў новы праект мураванай царквы ў віленскага архітэктара Чагіна. Акрамя заказанага праекта Ф. Клімаў ахвяраваў 400 рублёў срэбрам на новы іканастас для царквы. А сяляне прыхода абавязваліся выконваць усе чарнавыя работы па будаўніцтве. Будаўнічыя работы пачаліся толькі ў 1877 г. Будаўніцтва царквы было завершана ў 1882 г. У Вялікую Айчынную вайну будынак царквы быў пашкоджаны. У 1988 г. вернуты вернікам і рэстаўрыраваны.

Старонка