зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Спеўная традыцыя выканання хрэсьбінных і вясельных песень

Апісанне

Спеўная традыцыя выканання песень традыцыйнага хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў – гэта векавая песенная традыцыя вёскі Паршына. Песні выходзяць за рамкі рэгіянальнага «гучання» і з’яўляюцца характэрнымі для паўночна-усходняй зоны Беларусі, рэгіёна Падняпроўя і памежжа з Расіяй. Іх манера выканання – яркая і самабытная, з элементамі архаічнага гучання – зберагаецца дзякуючы выключным асабовым якасцям спявачак – жыхарак вёскі Паршына, якія перанялі стылістычныя асаблівасці напеваў, шматгалоссе, адметны дыялект ад бабуль і матуль. Носьбіты музычнай спадчыны з’яўляюцца ўдзельніцамі фальклорнага гурта «Паршынскія зоры». Свой багаты вопыт яны перадаюць маладзейшым пакаленням мясцовых выканаўцаў: жаночаму ансамблю народнай песні «Суседкі» і дзіцячаму фальклорнаму гурту «Зорачкі», а таксама фальклорнаму гурту «Таямніца», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Горацкага раёна.