Шыфр
513В000828
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, пас. Вазнясенск, 1 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе ручая
Датаванне
10–8-е тыс. да н.э.
Стаянка знаходзіцца на паўночны захад ад пас. Вазнясенск, на левым беразе ручая. Адкрыў у 1995 г. і абследаваў у 1998 г. В.Ф. Капыцін, у 2008 г. абследаваў А.У. Коласаў.
На ўзараным полі абапал дарогі на в. Лобжа, на паўночна-ўсходняй ускраіне былога пас. Муравец былі сабраны шматлікія прадукты расшчаплення крэменю (адна-, двух і шматпляцовачныя нуклеусы, адшчэпы, пласціны) і прылады працы: скрабкі, разцы, праколкі, вастрыі, скоблі, сякучыя прылады, чаранковы наканечнік дроціка, адшчэпы і пласціны з рэтушшу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён