зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка

Шыфр

513В000842

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Ільюхіна, 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Іпуць

Датаванне

каменны век

Апісанне

Стаянка знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Ільюхіна, на левым беразе р. Іпуць. Адкрыў у 1994 г. і абследаваў ў 1996 г. В.Ф. Капыцін.

Падчас абследавання ўздоўж разворанай броўкі першай надпоплаўнай тэрасы, з паўднёвага боку  дарогі на в. Гулькі, на плошчы 170x60 м, былі сабраны нуклеусы, пласціны, адшчэпы, крамянёвыя прылады (скрабкі, разцы, скоблі, наканечнік страды, адшчэп з рэтушшу), фрагменты ляпнога посуду, арнаментаванага адбіткамі ямак. Культурны пласт пашкоджаны ворывам.