Шыфр
513В000952
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Новыя Віхраны, на ўсход ад селішча, на левым беразе р. Віхра
Датаванне
каменны век
Стаянка каменнага веку на левым беразе р. Віхра, на мысе пры ўпадзенні безназоўнаўнага ручая, на ўсход ад селішча і на паўднёвы ўсход ад курганнага могільніка.
У асабістым архіве даследчыка селішча В.Ф. Капыціна маюцца звесткі аб тым, што ў 1989 г. ім недалёка ад вёскі, на разараным полі, на захад ад крэйдавага кар’еру, было выяўлена два кальцавых скрабкі.
У 2004 г. А.У.Коласаў у 0,6 км на ўсход ад вёскі і ў 0,6 км на паўднёвы ўсход ад в. Разанцы, на мысе, утвораным безназоўным ручаём і левым берагам Віхры, выявіў адшчэп з рэтушшу і фрагмент марэннага крэменю без слядоў апрацоўкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён