зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка-1

Шыфр

513В000893

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Старыя Пранічкі, 0,3 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Асцёр

Датаванне

4–3-е тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка-1 знаходзіцца на захад ад в. Старыя Пранічкі, на левым беразе р. Асцёр. Датуецца 4 - 3 тыс. да н.э. 

Помнік адкрыў у 1926 г. А.Л. Аніхоўскі, абследавалі ў 1994, 1996 гг. В.Ф. Капыцін, у 2005, 2010, 2011 гг. А.У. Коласаў. Падчас абследаванняў у агаленнях першай надпоплаўнай тэрасы і сценках кар’ера сабраны нуклеусы, пласціны, адшчэпы, скрабкі, разцы, скоблі, вастрыі, праколкі, трапецыі, а таксама фрагменты ляпной керамікі, упрыгожанай адбіткамі ямак і грабёнкі.