Шыфр
313В000404
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
4-е тыс. да н.э., 1-е тыс. н.э.
Стаянка-1 (паселішча-1 каменнага веку - І тыс. н. э., грунтовы могільнік другой паловы І тыс. н. э.) знаходзіцца на поўнач ад в. Шарэйкі, на паўночным беразе воз. Горкі. Размешчана на дзвюх пясчаных дзюнах. У старажытнасці з'яўлялася месцам спачатку часовага, а затым сталага пражывання людзей ад эпохі фінальнага палеаліту да ранняга жалезнага веку. У ІІ-ІV стст. н.э. на помніку пражывалі прадстаўнікі постзарубінецкай і кіеўскай культур, у V-VІІ стст. - пражская археалагічнай культуры.
Выявіў у 1960 г. і даследаваў у 1961, 1964, 1970, і 1973 гг. У.Ф. Ісаенка. У 1976 г. абследаваў В.Б. Пярхаўка. Былі знойдзены крамянёвыя прылады працы і кераміка эпохі неаліту, а таксама выяўлена пахаванне ранняга жалезнага веку з абрадам трупаспалення.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён