Шыфр
113В000102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг на пясчаным пагорку (урочышча Плошча), 2,1 км на паўднёвы захад ад вясковай царквы, 1,5 км на паўднёвы захад ад хутара Прыбарава, што знаходзіцца паміж вёскамі Прыбарава і Селяхі, на заходняй ускраіне вялікага пясчанага ўзвышша
Датаванне
5 - 3-е тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду неаліту размешчана каля в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг на пясчаным пагорку (ур. Плошча).
Стаянка выцягнута з поўначы на поўдзень, памеры 900x300 м. Плошча помніка засаджана соснамі. Раней частка помніка разворвалася.
Стаянку перыяду неаліту каля в. Прыбарава выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна.
У 2014 г. А.Ю. Ткачовым былі праведзены дадатковыя палявыя працы па даследаванню стаянкі, у ходзе якіх помнік археалогіі быў лакалізаваны больш дакладна.