зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, аг. Спорава, 0,2 км на захад ад аграгарадка, на паўночна-заходнім беразе воз. Спораўскае, 0,95 км ад берагавой лініі, з левага боку ад дарогі на в. Здзітава

Датаванне

12 - 2 тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка Спорава-1 размешчана на ўсходнім ускрайку надпоплаўнай тэрасы воз. Спораўскае, на яго паўночным беразе. Даўжыня стаянкi каля 100 м, вышыня над узроўнем вады 2,5 м, магутнасць культурнага слоя 0,9-1 м. Культурны пласт помніка часткова парушаны гаспадарчымі пабудовамі, у час палаводдзя з берагу вымываюцца артыфакты (прылады працы і адыходы творчасці з крэменя і рэшткі ляпнога посуду).

Помнік выяўлены Я.Р. Раманавым у 1910 г., даследаваны Ю.В. Кухарэнкам у 1955 г., У. Дз. Будзько, У.Ф. Ісаенкам, А.Г. Калечыц у 1963 г., дадаткова даследваны А.Г. Калечыц у 2011 г. Знойдзены артэфакты эпохі неаліту - ранняга, сярэдняга і позняга этапаў Нёманскай культуры, якія прадстаўлены прыладамі працы і адыходамі вытворчасці з крэменя, фрагментамі ляпнога посуду.

Старонка