Шыфр
113В000584
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Стаянка-1 перыяду неаліту размешчана праз 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Чухава Навадворскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, на востраве воз. Пагосцкае.
Помнік, яшчэ да затаплення тэрыторыі і стварэння вадасховішча Пагосцкае, выявіў у 1966 г. У.Ф. Ісаенка (Іл. 2). Культурны пласт дасягае магутнасці да 0,3 м. Сярод знаходак – 700 апрацаваных крамянёў, 150 прыладаў працы і абломкі амаль 10 ляпных гаршкоў. Стаянка-1 датуецца 4-3 тыс. да н.э. Матэрыялы захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.