зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка-1 перыяду неаліту і бронзавага веку

Стаянка-1 перыяду неаліту і бронзавага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000272

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, аг. Моталь, 2,5 км на поўнач ад аграгарадка, на правым беразе р.Ясельда

Датаванне

4 - 2-е тысячагоддзі да н.э.

Апісанне

Стаянка Моталь-1 знаходзіцца на поўнач ад в. Моталь ва ўрочышчы Гара. Помнік выяўлены У. Ісаенкам у 1962 г. 

Паверхневыя зборы былі праведзены У. Ісаенкам у 1962 і 1986 гг. У 1988-1997 гг. А.Г. Калечыц праводзіла раскопкі. Сярод разначасовых матэрыялаў - шматлікія нуклеусы, чаранковыя і вербалістныя наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, пласціны са скошаным рэтушшу канцом і г.д. Таксама знойдзены ўвесь комплекс прылад, характэрны для эпохі неаліту і бронзавага веку, у тым ліку дзіды, трохкутныя і з чаранкамі наканечнікі стрэл, сярпы і вялікая колькасць фрагментаў ляпнога посуду. Сярод іх першая на Беларусі шарападобная амфара старашнуравога гарызонта. Знойдзены косткі дзікіх жывёл і вырабы з іх. Ускрыты вогнішчы, гаспадарчыя ямы, працоўныя месцы майстроў, клады крамнёвай сыравіны. 

Старонка