Шыфр
413В000764
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Пескаўцы, 0,4 км на захад ад аграгарадка, на ўсходняй ускраіне аграгарадка
Датаванне
V тыс да н.э.
Стаянка-1. За 0,4 км на захад ад вёскі, на краі высокай правабярэжнай тэрасы р.Нёман, знойдзены крамянёвыя скрабкі, пласціны-ўкладышы, сякерападобныя прыляды працы і дробныя фрагменты керамікі бронзавага веку, у невялікай колькасці крамяневыя вырабы мезаліту (вербалістыя наканечныкі стрэл, пласуіны-нажы і інш.)
Стаянка-2. Каля усходняй ускраіны вёскі, на невялікім выступе правабярэжнай тэрасы Нёмана вышынёй 7 м, каля ўскрайку лесу. Памер 40 х 120 м. Над рэшткамі сярэдневяковага селішча выяўлены светла-шэры пласт са знаходкамі ранняга этапа нёманскай культуры (чарапкі глінянага посуду з разрэджанымі арнаментамі, крамянёвыя вырабы, сляды агнішча).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён