Шыфр
413В000199
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пагараны, на паўночны ўсход ад вёскі
Датаванне
ІХ - VІІІ тыс. да н. э.
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, селішча перыяду сярэднявечча і новага часу займае роўную пляцоўку верхняй тэрасы ад дарогі за ўсходняй ускраінай вёскі да другога (сярэдняга) яра. На поўначы падыходзіць да края тэрасы. На ўсходзе і поўдні вызначаецца па наяўнасці на паверхні пад'ёмных археалагічных артэфактаў.
Першыя зборы пад'ёмнага матэрыялу ў ваколіцах в. Пагараны на пясчаным полі каля Нёмана і каля могілак уніз па рацэ праводзіліся ў 1935 г. І. Савіцкай. У 1958 г. археалагічныя разведкі тут праводзіў Л. Клейн. Былі знойдзены крамянёвыя вырабы, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, вызначана магутнасць культурнага пласту.
У 1999 г. В.С. Абухоўскі і В.Л. Лакіза дакладна лакалізавалі стаянку і селішча Пагараны-1. У месцы размяшчэння помніка былі сабраны крамянёвыя вырабы і фрагменты ганчарнай керамікі, у тым ліку фінальнапалеалетычны нуклеус (валкушанскай культуры).
У 2008 г. В.Л. Лакіза правёў новае абследаванне помніка.
Тэхніка-тэхналагічны аналіз атрыманай крамянёвай калекцыі артэфактаў, наяўнасць ляпной і ганчарнай керамікі, лакалізацыя помніка на верхняй тэрасе Нёмана дазваляе папярэдне датаваць Пагараны-1 фінальным палеалітам (ХІ-VIII тыс. да н.э.), неалітам (V-ІІ тыс. да н.э.) і эпохай сярэднявечча (XV-XVIII стст.).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён