зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка-2

Апісанне

Стаянка-2 каменнага і бронзавага вякоў знаходзіцца на першай надпойменнай тэрасе правага берага р. Вудага, значная частка якой занятая пад пасадкай хваёвага лесу і задзернавана. У пясчаных раздзіманнях тэрасы і ўздоўж дарогі, на працягу 100 м, была сабрана калекцыя крэмневага інвентара, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. 

Стаянка датуецца канцом 3-га – 2-га тыс. да н.э. і з’яўляецца прыкладам сярэднядняпроўскай (бронзавага веку) археалагічнай культуры, якая была распаўсюджана на Падняпроўі.

Помнік адкрыў у 1999 г. і абследаваў на працягу 2000-2002, 2003 гг. А. У. Коласаў.