зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000902

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. 3-га - 1-я пал. 2-га тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка першабытнага чалавека эпохі позняга неаліту і ранняга бронзавага веку знаходзіцца за 1,2 км ад вёскі Асавец, ва ўрочышчы Дражня, на беразе р. Крывінка  на паўночнай ускраіне асушанага тарфяніку.

Помнік выявіў Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч у 1966 г. і даследаваў 1968, 1969, 1972, 1978, 1979, 1980, 1983, 1986, 1991, 1992, 1995, 1996, 1999-2012 гг. (27 сезонаў). У 2008 г. да даследавання далучыўся Максім Міхайлавіч Чарняўскі, які праводзіць штогадовыя раскопкі да сёняшняга часу.

Пры раскопках выяўлена шмат драўнінных рэшткаў, што засталіся ад жыллёвых і гаспадарчых збудаванняў і ўвогуле ад гаспадарчай чалавечай дзейнасці, вырабы з каменя, костак, рагоў, дрэва, шматлікая кераміка, упрыгожанні, адыходы штодзённасці - косткі, луска рыб, шалупінне дзікарослых пладоў, ракавіна малюскаў, рознае смецце.

У 2017 г. на археалагічным помніку была знойдзена касцяная лыжка, узрост якой каля 4,5 тыс. гадоў.  Гэта першая поўнасцю захаваная лыжка позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі. Сярод знаходак 2018 г. - падоўжаная флейта з трубчатай косткі жураўля, шыла, укладзенае ў кантэйнер з трубчатай косткі,  замацаванае касцяным клінікам, частка падвескі з косці буйной рагатай жывёлы - галава змяі. Другая частка падвескі (тулава вужа) была знойдзена пад час раскопак у 2019 г.

Старонка