Шыфр
313В000442
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Кармянскі раён, в. Струмень, 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Сож, урочышча Біручыха
Датаванне
2-е тыс. да н.э.
Стаянка-2 перыяду бронзавага веку знаходзіцца на захад ад в. Струмень, ва ўрочышчы Лоша, на левым беразе р. Сож. Даўжыня з паўднёвага ўсходу на паўночны захад 300 м, шырыня 10-20 м. Адносіцца да верхнедняпроўскай культуры.
Стаянку выявіў у 1926 г. К. М. Палікарповіч, у 1976 г. даследвала А. Г.Калечыц. Была знойдзена неалітычная кераміка, фрагменты посуду бронзавага веку. Прасочана некалькі попельных плям. Крамянёвы інвентар характэрны для неалітычных стаянак Пасожжа: скрабкі, разцы, праколкі, нуклеусы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён