зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка-2 перыяду мезаліту

Стаянка-2 перыяду мезаліту

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000350

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Церабунь (в. Коладна), 0,2 км ад в. Шумакі, на схіле марэннага ўзвышша

Датаванне

9 - 5-е тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка -2 - археалагічны помнік перыяду мезаліту, датуецца 9 - 5-е тыс. да н.э. Размяшчаецца між вв. Шумакі і Костычы, на тэрыторыі Клейнікаўскага сельскага савета, на правым беразе р. Лясная. 

Помнік выявіў і апісаў у 1926 г. З. Шміт, які на працягу 1921-1925 гг. праводзіў разведкі па Бугу між Брэстам і Драгічынам. Месцазнаходжанне займае край тэрасы, паверхня якой паросла лесам. Уся пляцоўка помніка належыць Брэсцкаму лясгасу і не выкарыстоўваецца для якіх-небудзь работ. Пашкоджанняў культурнага пласта не назіраецца. У супрацьпажарнай паласе была сабрана невялікая калекцыя крамянёвых артэфактаў. Прыкладныя памеры помніка 140х40 м. 

У 2021 г. помнік абследаваў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства - Ткачоў А.Ю.  

З 2022 г. уласнікам (землекарыстальнікам) каштоўнасці з'яўляецца дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Бэсцкі лясгас”.

Старонка