Шыфр
313В000410
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI–V тыс. да н.э. – перш. пал. І тыс. н.э.
Стаянка-2 перыяду мезаліту знаходзіцца на захад ад аг. Юравічы, на пясчаным узгорку, у лесе. З захаду абмежавана поплавам р. Прыпяць. Паверхня моцна пашкоджана выдзіманнямі. Культурны пласт прасочваецца на працягу 400 м. З’яўлялася месцам спачатку часовага, а затым сталага пражывання людзей ад эпохі мезаліту (ці ад фінальнага палеаліту) да ранняга жалезнага веку. Датуецца VIІІ - V тыс. да н.э. - перш. пал. І тыс. н.э.
Стаянку адкрылі і абследавалі ў 1929-1931 гг. К. М. Палікарповіч і А. Дз. Каваленя, у 1960-1965 гг. даследаваў У. Ф. Ісаенка. Былі выяўлены рэшткі 4 агнішчаў. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, апрацаваныя камяні, фрагменты ляпной керамікі.
У 2012 і 2017 гг. стаянку агледзелі А.Ф. Касюк і А.М. Вашанаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён