Шыфр
113В000103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг на пясчаным пагорку (урочышча Плошча), 2,1 км на паўднёвы захад ад вясковай царквы, 1,5 км на паўднёвы захад ад хутара Прыбарава, што знаходзіцца паміж вёскамі Прыбарава і Селяхі, на заходняй ускраіне вялікага пясчанага ўзвышша
Датаванне
5 - 2-е тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду неаліту размешчана каля в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг ва ўрочышчы Гарынец. Узвышша, на якім месціцца помнік, мае памеры 300х170 м. Большая частка помніка парасла лесам. На ўсходняй і паўднёвай ускраінах узвышша маюцца пясчаныя раздувы, паўднёвая частка помніка пашкоджана пясчанымі кар’ерамі.
Стаянку перыяду неаліту каля в. Прыбарава ўпершыню выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1980, 1985 гг. Т.М. Каробушкіна.
У 2014 г. А.Ю. Ткачовым былі праведзены палявыя працы па даследаванню помніка археалогіі, у выніку якіх помнік археалогіі быў лакалізаваны больш дакладна.