Шыфр
513В000822
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Барысавічы, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на паўднёва-ўсходнім карэнным беразе воз. Чорнае
Датаванне
ІV – ІІІ тыс. да н. э.
Апісанне
Тэрыторыя помніка займае карэнны паўднёва-ўсходні бераг возера Чорнае (левабярэжжа р. Сож), за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Барысавічы Клімавіцкага раёна, за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад в. Паклады Крычаўскага раёна, размешчанай на супрацьлеглым беразе р. Сож. Плошча тэрыторыі - 5000 кв. м. Калекцыя знаходак (больш за 3,9 тыс. адз.) уключае шматлікія вырабы з крэменю (адшчэпы, пласціны, нуклеусы, канкрэцыі і абломкі крэменю, прылады працы - скрабкы, вырабы з выемкай, разцы, праколкі, вастрыі, наканечнікі стрэл, рубячыя прылады) і фрагменты ляпнога неалітычнага посуду, упрыгожанага адбіткамі ямак, зубчастым штампам, лапчатым арнаментам. Культурны пласт стаянкі залягае на глыбіні 0,10-0,40 м ад паверхні.