Шыфр
513В000837
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
4–3-е тыс. да н.э.
Стаянка-3 знаходзіцца на захад ад в. Іванаўск, на левым беразе р. Асцёр. Адкрыў у 1994 г. і абследаваў у 1996 г. В.Ф. Капыцін, у 2011 г. абследаваў А.У. Коласаў.
Падчас абследавання на плошчы 150x50 м былі сабраны нуклеусы, адшчэпы, пласціны, мелкія лускі, скрабкі, вастрыё, нож на пласціне, вырабы з выемкай, адшчэпы і пласціны з рэтушшу па краі, фрагменты ляпнога посуду, упрыгожанага адбіткамі ямак і грэбеню. Культурны пласт помніка разворваецца.