Шыфр
213В000903
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. III-га тыс. да н.э.
Стаянка-3 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Асавец, на пясчаным узгорку Аксінаў Востраў (Груд). З’яўляецца помнікам паўночнабеларускай культуры бронзавага веку. Датуецца сяр. III тыс. да н.э. – VII ст. да н.э.
Стаянка-3 размяшчаецца ў межах Крывінскага тарфяніку, вялікага тарфянога масіва плошчай каля 20 км2. Дадзены археалагічны рэгіён з’яўляецца ўнікальным не толькі для тэрыторыі Беларусі, але і ўвогуле для Усходняй Еўропы. На адносна невялікай тэрыторыі, на мяжы Бешанковіцкага і Сененскага раёнаў, знойдзена больш за 10 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, 7 з іх – у Бешанковіцкім раёне. Галоўнай іх асаблівасцю з’яўляецца размяшчэнне дадзеных аб’ектаў на сучасным тарфяніку, што забяспечыла выключную захаванасць і насычанасць культурнага слоя арганічнымі археалагічнымі артэфактамі (вырабы з косці і рогу, дрэва, кары, бурштыну і інш.).
Стаянка-3 была выяўлена і даследавана ў 1968 г. Міх.М. Чарняўскім. Былі знойдзены крамянёвыя прылады працы і кераміка. На ўсходнім краі стаянкі ў торфе былі знойдзены рэшткі драўлянага памоста-прыстані для чаўноў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён