Шыфр
413В000369
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, в. Выгода, 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі, 0,8км на паўночны ўсход ад вёскі, 0,7 км на поўнач ад вёскі, 0,45 км на паўночны ўсход ад вёскі
Датаванне
12 - 10 тыс. да н.э., 5 - 3 тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянкі ля в. Выгода выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М. Чарняўскі. На іх тэрыторыі былі знойдзены фрагменты своеасаблівай тшцінецкай керамікі. Гэта абломкі ляпных пласкадонных высокіх цюльпанападобных пасудзін жоўта-карычневага колеру з добра загладжанымі паверхнямі. Венчыкі іх былі патоўшчаныя, звычайна мелі сплюшчаны ці зрэзаны вонкавы край. У якасці дамешак выкарыстоўвалася сярэднезярністая ці буйназярністая жарства.
Акрамя таго, падчас раскопак былі знойдзены фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады працы нёманскай культуры неаліту і культуры шнуравой керамікі.