Шыфр
513В000972
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
каменны век
Апісанне
Стаянка-4 каменнага веку знаходзіцца на правым беразе р. Сож, на поўнач ад маста, на паўднёва-ўсход ад гарадзішча.
Помнік адкрыў у 1999 г. і абследаваў у 2000-2002 гг. А.У. Коласаў.
На зямельных участках мясцовых жыхароў былі знойдзеныя прадукты расшчаплення крэменю, рэтушаваныя адшчэпы і пласціны, вырабы з выманнем, а таксама фрагменты ганчарнай керамікі ад місак, гаршкоў, макотраў, ляпное грузіла. Асноўная частка керамікі выраблена на нажным ганчарным крузе. Для вытворчасці сасудаў выкарыстоўваліся шэрая і белая гліна, радзей чырвоная. Цеста добра перамяшана і мае прымешкі пяску.