Шыфр
513В000975
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
10–8-е тыс. да н.э.
Стаянка-5 эпохі фінальнага палеаліту знаходзіцца на другой надпойменнай тэрасе правага берага р. Сож (0,7 км), на паўднёвы захад ад Чэрыкава, за 1,3 км на поўдзень ад гарадскіх могілак, на ўсход ад дарогі на в. Мірагошч, на поўнач ад урочышча Круты Роў.
На паверхні разаранага поля назіраецца некалькі кампактных навалаў крэмневых артэфактаў, у межах якіх сабраны прадукты расшчаплення крэменю і адшчэпы з рэтушшу. Асобныя знаходкі інтэнсіўна пакрытыя пацінай белага колеру.
Стаянку-5 адкрыў у 2000 г. і абследаваў у 2002-2003 гг. А. У. Коласаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён