Шыфр
213В000904
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-ая пал. III тыс. да н.э.
Стаянка-5 каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна – пасяленне першабытнага чалавека эпохі сярэдняга неаліту і ранняга бронзавага веку. Знаходзіцца 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, справа ад дарогі, якая вядзе да кар’ера, на ўзвышэнні тарфяніку, на ўсход ад узгорка Аксінаў Востраў, ад якога ён аддзелены меліяратыўным каналам.
Стаянка-5 каля в. Асавец з’яўляецца помнікам усвяцкай і паўночнабеларускай культур. Яе культурны пласт утварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці першабытнага чалавека і ўтрымлівае сляды яго існавання на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Помнік археалогіі адлюстроўвае пэўны перыяд (1-ая пал. III тысячагоддзя да н.э. – сяр. II-га тыс. да н.э.) развіцця іх духоўнай культуры.
Стаянка-5 каля в. Асавец выяўлена ў 1972 г. Міх.М. Чарняўскім, даследавалася ў 1987 г., 1991 г., 2012 г. На сёняшні дзень даследавана 40 м2.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён