зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Стаянка-5 перыяду неаліту (паселішча-5 перыяду неаліту) знаходзіцца на паўночны захад ад аг. Юравічы, на паўночна-усходнім беразе воз. Ліцвін, непадалёк ад былога піянерскага лагера "Лясная казка", у лесе. Паверхня помніка на большай плошчы зарасла лесам. Адносіцца да ўсходнепалесскага варыянта днепра-данецкай культуры.

Паселішча адкрыў у 1960 г. і даследаваў у 1968-69 гг. У.Ф. Ісаенка. Было ўскрыта агнішча, каля якога былі знойдзены абломкі ляпных гаршчкоў, апрацаваныя крамяні, крамянёвыя трохвугольныя наканечнікі стрэл, трапецыі, скрабкі і г.д. Былі выяўлены таксама косці лася, каня, касулі. 

У 2017 г. паселішча агледзела А.Ф. Касюк. 

Старонка