Шыфр
213В000905
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. II тыс. да н.э.
Стаянка-6 каля в. Асавец размяшчаецца ў межах Крывінскага тарфяніка, вялікага тарфянога масіва плошчай каля 20 км2. Дадзены археалагічны рэгіён з’яўляецца ўнікальным не толькі для тэрыторыі Беларусі, але і ўвогуле для Усходняй Еўропы. На адносна невялікай тэрыторыі, на мяжы Бешанковіцкага і Сененскага раёнаў знойдзена больш за 10 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, 7 з іх – у Бешанковіцкім раёне. Галоўнай іх асаблівасцю з’яўляецца размяшчэнне дадзеных аб’ектаў на сучасным тарфяніку, што забяспечыла выключную захаванасць і насычанасць культурнага слоя арганічнымі археалагічнымі артэфактамі (вырабы з косці і рогу, дрэва, кары, бурштыну і інш.).
Стаянка-6 каля в. Асавец адносіцца да позняга перыяду бронзавага веку. Была выяўлена ў 1970-х гг. Міх.М.Чарняўскім. На паверхні былі сабраны крамянёвыя прылады працы і кераміка позняга перыяду бронзавага веку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён