Шыфр
513В000699
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
каменны век
Апісанне
Упершыню помнік быў адкрыты У.П. Ксяндзовым у 1982 г. Абследаваў у 2022 г. А.В. Вараненка, якім на ўзворваным полі, на ўчастку памерам 100х50, былі сабраны крамянёвыя адшчэпы і 1 нуклеўс. Акрамя таго на полі лакалізуецца некалькі месцаў з находкамі ганчарнай керамікі сярэднявечча. Стаянка размешчана ў 0,7 км на захад ад аграгарадка Краснае, насупраць былой вёскі Кассё, у полі. Знаходкі ў выглядзе расшчэпленых крамянёў і фрагментаў ляпной і ганчарнай керамікі сустракаюцца на разараным полі, у асноўным на паверхні, на плошчы не больш за 150 кв.м (100х50).