Шыфр
413В000162
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Дарошавічы, 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, на надпойменнай тэрасе
Датаванне
VII - VI тыс. да н. э.
Стаянка Дарошавічы-1 знаходзіцца на правабярэжнай тэрасе р. Нёман, на паўночны ўсход ад паўночнай ускраіны в. Дарошавічы, насупраць вострава пасярод ракі. Займае злёгку нахіленую ў паўночным і ўсходнім накірунках пляцоўку надпоймавай тэрасы, якая інтэнсіўна разворваецца. З паўднёвага боку яна абмежавана ярам, з усходу краем тэрасы і руслам ракі, на поўначы практычна прымыкае да ракі. Датуецца стаянка і селішча Дарошавічы-1-ГЭС перыядам каменнага і бронзавага вякоў, (VII-VI тыс. да н. э., ІІІ-ІІ тыс. да н.э.) і сярэднявеччам (XV-XVII стст.).
Помнік выявіла ў 2003 г. група археолагаў у складзе В.С. Абухоўскага, Л.Г. Калечыц, ВЛ. Лакізы, М.М. Чарняўскага. Былі знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі каменнага і бронзавага вякоў, у тым ліку кола культуры шнуравой керамікі.
У 2010 г. В.Л. Лакіза правёў на помніку археалагічныя раскопкі. Была атрымана калекцыя артэфактаў (крамянёвыя прылады працы, ляпная і ганчарная кераміка, металічныя вырабы), якія сведчаць аб наяўнасці ў гэтым месцы шматкультурнага паселішча з розначасовымі матэрыяламі позняга мезаліту, позняга неаліту-бронзавага веку і позняга сярэднявечча.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён