зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка Дарошавічы-3 перыяду фінальнага палеаліту

Стаянка Дарошавічы-3 перыяду фінальнага палеаліту

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000164

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Дарошавічы, 0,4–0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

Датаванне

Х - VIII тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка Дарошавічы-3 перыяду фінальнага палеаліту знаходзіцца на правабярэжных тэрасах р. Нёман, на поўдзень ад стаянкі і селішча-2. Займае ўчасткі верхняй і ніжняй (надпоймавай) тэрас. Верхні абмежаваны з поўначы ярам. Ніжні  прыпадае на своеасаблівае ўзвышэнне тэрасы і пачынаецца ад палявой дарогі адразу за помнікам Дарошавічы-1-ГЭС і працягваецца на ўсходзе да русла ракі, а на поўдні цягнецца ўздоўж цячэння. Датуецца перыядам каменнага і бронзавага вякоў (Х-ІІ тыс. да н.э.), познім сярэднявеччам і новым часам (XVI - XVIII стст.).

Упершыню крамянёвыя вырабы і фрагменты посуду культуры шнуравой керамікі выявіла ў гэтым месцы Н.М. Гурына ў сярэдзіне XX ст.

Непасрэдна помнік Дарошавічы-3-ГЭС лакалізавала ў 2003 г. група археолагаў у складзе В.С. Абухоўскага, А.Г. Калечыц, ВЛ. Лакізы, М.М. Чарняўскага. Была знойдзена шматлікая калекцыя крамянёвых вырабаў, пераважна фінальнапалеалітычнага часу.

У 2010 г. В.Л. Лакіза правёў на ніжнім участку помніка археалагічныя раскопкі. Была атрымана калекцыя артэфактаў (крамянёвыя прылады працы, ляпная і ганчарная кераміка, металічныя вырабы), якія сведчаць аб наяўнасці ў гэтым месцы шматкультурнага паселішча з розначасовымі матэрыяламі фінальнага палеаліту, мезаліту, позняга неаліту-бронзавага веку, позняга сярэднявечча і новага часу.

Старонка