Шыфр
513В000138
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX тыс. да н. э.
Апісанне
Стаянка каля в. Стасеўка - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам каменнага вяку.
Стаянка была адкрыта У.П. Ксяндзовым у 1978 г.
У 2021 г. помнік абследавалі А.В. Вараненка і А.У. Астаповіч. Як і ў канцы 1970-х гг., тэрыторыя помніка працягваецца разворвацца. На полі была сабрана невялікая калекцыя прылад з крэмяню: 4 адшчэпа, 3 пласцінкі, 1 скрабок на адшчэпе і 1 разец на пласцінке. Прыкладныя межы стаянкі 200x100 м. Для вызначэння больш дакладных межаў помніка патрэбна правядзенне археалагічных даследаванняў.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі стаянак даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў каменным веку, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў каменнага веку.