Шыфр
513В000158
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
V – пач. ІІ тыс. да н.э.
Стаянка эпохі неаліту на пясчаным узвышшы ў пойме левага берага Дняпра (1,5 км), з паўночнага боку дарогі Вароніно-Быхаў (аўтамабільная дарога Р-120 “Быхаў–Бялынічы”), ля выгіну меліярацыйнай канавы, на паўднёва-заходнім беразе былога возера Алешнае, за 2 км на ўсход ад Быхава.
У пясчаных агаленнях дзюны сабраны нешматлікія фрагменты ляпной керамікі жоўтага колеру з прымешкай кварцавага пяску ў цесце. Арнамент складаецца з адбіткаў грабеньчатага штампа і ямачных уціскаў. Крэмневы інвентар прадстаўлены выключна адшчэпамі і абломкамі пласцін.
У цяперашні час дзюна парастае травой і хмызняком.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён