зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку

Шыфр

113В000139

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, в. Здзітава, на паўднёвым беразе воз. Чорнае

Датаванне

5-2-е тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка Горбаў-1 размешчана на пяшчаных узвышшах паміж вёскамі Здзітава і былой в. Горбава ў 50 м на поўночны ўсход - на 300 м на поўнач ад стаянкі Горбаў-2. З паўднёвага захаду абмежаваны дарогай да вёскі, з паўночнага ўсходу - лесам. 

Помнік выяўлены Е.Р. Раманавым у 1910 г., паверхневыя зборы праведзены польскімі даследчыкамі Д. Георгіеўскім і Ю. Абухоўскім падчас разведак 1936-38 гг., у 1963-64 гг. разведкі праведзены У.Ф. Ісаенкам, А.Г. Калечыц, у 2011 г. - А.Г. Калечыц. Знойдзены артэфакты эпохі мезаліту і неаліту (Яніславіцкая і трох этапаў Нёманскай культуры), якія прадстаўлены прыладамі працы і фрагментамі ляпнога посуду.