зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту

Шыфр

113В000140

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, в. Здзітава, 1 км на поўнач, на левым беразе р. Дарагабуж

Датаванне

5-3-е тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка Горбаў-2 размешчана на 300 м на поўнач ад левага берага р. Дарагабуж, на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі Здзітава на пяшчаных узвышшах, парослых хмызняком. Цягнецца ўздоўж берага на працягу 40 м, шырыня помніка 10 м.

Помнік выяўлены Е.Р. Раманавым у 1910 г., паверхневыя зборы праведзены польскімі даследчыкамі Д. Георгіеўскім і Ю. Абухоўскім падчас разведак 1936-38 гг., у 1963-64 гг. разведкі праведзены У.Ф. Ісаенкам, А.Г. Калечыц, у 2011 г. - А.Г. Калечыц. Знойдзены артэфакты эпохі мезаліту і неаліту (Яніславіцкая і трох этапаў Неманскай культуры), якія прадстаўлены прыладамі працы і фрагментамі ляпнога посуду.