зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка і крэмнеапрацоўчая майстэрня перыяду каменнага веку

Шыфр

413В000354

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Даржы, с/с Ганчарскі, 1 км на захад ад чыгуначнага маста, з паўночнага захаду дзюны Боркава Гара

Датаванне

III тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка  за 1 км на поўнач вёскі, на дзюне правабярэжнай поймы ракі Дзітва, ва ўрочышчы Боркава Гара. Пляцоўка памерам 95x60 м. У цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках культурны пласт 0,6 м. памерам 95х60 м. У цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках культурны пласт 0,6 м. Выявіў і абследаваў у 1962 г. М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя пласціны з рэтушшу, скрабкі, нуклеусы, ляпная кераміка. 

Майстэрня каля паўночна-заходняга краю дзюны, ва ўрочышчы Боркава Гара, на невялікім узвышшы. Памерам 30x20 м. Адкрыў і абследаваў у 1962 годзе М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя нуклеусы, адбойнікі, адшчэпы, пласціны з рэтушшу і без яе, скрабкі і інш. Адносіцца да нёманскай культуры, датуецца 3-м тысячагоддзем да н.э. Памер майстэрні 30х20 м.