Шыфр
513В000222
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX–XIII стагоддзі
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Узбінка (2,5 км), за 2,3 км на паўночны ўсход ад вёскі, за 1 км на паўночны ўсход ад сельскіх могілак, ва ўрочышчы “Жорава Балота”. Насыпы размеркаваны ад паўночна-ўсходняга да паўднёвага берага перасыхаючага возера “лужыны”.
Дваццаць тры насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,3–1,7 м, дыяметрам 4–12 м, задзірнаваныя, параслі дрэвамі і дробным хмызняком. У асновы дваццаці двух курганоў прасочваюцца ровікі. Восем насыпаў пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён