Шыфр
513В000296
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
4–2-е тысячагоддзі да н.э., 1-е тысячагоддзе н.э. і X–XIII стагоддзі
Селішча 1 тыс.н. э. і эпохі Старажытнай Русі на левым беразе Дняпра, у 2,2 км на паўночны захад ад в. Сялец, у лесе.
На берагавым агаленні і прасёлкавай дарозе, працягласцю да 0,3 км сабраны фрагменты грубаляпной керамікі, гладкасценнай і з расчэсамі, а таксама абломкі пасудзін, зробленых на ганчарным крузе.
Стаянка каменнага і бронзавага вякоў на першай надпоймавай тэрасе левага берага Дняпра, у 1,8 км на паўночны захад ад в. Сялец, ва ўрочышчы Цяцёркі.
У агаленні берага выяўленыя фрагменты ляпной керамікі светла-жоўтага колеру і нешматлікія прадукты расшчаплення крэменю – абломкі пласцін, адшчэпы, дробныя аскепкі. Тэрыторыя помніка была занятая жылымі і гаспадарчымі пабудовамі паляўнічай гаспадаркі (засталіся падмуркі).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён