Шыфр
413В000189
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Коматава, насупраць усходняй часткі вёскі, перад рэчкай, на надпойменнай тэрасе р. Нёман
Датаванне
ІV - І тыс. да н. э.
Стаянка і селішча Коматава-4 перыяду бронзавага веку, позняга сярэднявечча знаходзіцца на ніжняй правабярэжнай тэрасе р. Нёман, на поўдзень ад усходняй ускраіны вёскі Коматава і будынка былога магазіна, на захад ад царквы, пры вусці невялікай рэчкі (правабярэжжа).
Займае злёгку нахіленую ў бок ракі пляцоўку ніжняй надпоймавай тэрасы і схіл верхняй (плаўны пераход ад верхняй да ніжняй). Паўночна-заходняя частка забудавана і занята вясковымі агародамі. Па цэнтральнай раней праходзіла дарога з вёскі да Нёмана. Усходняя раней была засаджана кустарнікамі, якія пасля будаўніцтва дамбы вадасховішча Гродзенскай ГЭС былі высечаны.
Помнік быў знойдзены славяна-літоўскім атрадам Прыбалтыйскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыі над кіраўніцтвам Ф.Д. Гурэвіч у другой палове XX ст. Быў выяўлены культурны пласт, у якім трапіліся вугалькі, абпаленыя камяні, крамянёвыя вырабы, фрагменты гладкай і штрыхаванай ляпной керамікі, абломкі ганчарнага посуду. У 1973-1975 гг. помнік абследаваў Я.Г. Звяруга.
У 2009 г. даследаванне стаянкі і селішча працягнуў В.Л. Лакіза. Былі выяўлены і даследаваны некалькі дзесяткаў разнастайных аб’ектаў, гаспадарчыя пабудовы і ямы, агнішчы. Знойдзена некалькі тысяч артэфактаў: крамянёвыя вырабы першаснай апрацоўкі, прылады працы, з выразным дамінаваннем скрабкоў розных тыпаў, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кафлі, костак, жалезныя вырабы, манеты.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён