зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу

Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000191

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Коматава, насупраць верхняй ускраіны вёскі, 60 м на поўдзень ад Коматава-5

Датаванне

VІІ - VІ тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу знаходзіцца на правабярэжнай надпоймавай тэрасе р. Нёман, на паўднёвы ўсход ад усходняй ускраіны вёскі Коматава і будынка былога магазіна, поўдзень ад царквы, насупраць вясковых могілак. Займае практычна роўную пляцоўку ніжняй тэрасы, часткова засаджанай дрэвамі і маладой лесапасадкай. З паўночнага боку абмежавана невялікім ярам, пасля якога пачынаецца помнік Коматава-5-ГЭС, а таксама валападобнымі штучнымі насыпамі. З заходняга прырэчнага боку помнік абмежаваны краем тэрасы, які раней падмываўся ракой падчас павадкаў.

Помнік быў знойдзены Славяна-літоўскім атрадам Прыбалтыйскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыі над кіраўніцтвам Ф.Д. Гурэвіч у другой палове XX ст. Быў выяўлены культурны пласт, у  якім трапіліся вугалькі, абпаленыя камяні, крамянёвыя вырабы, фрагменты гладкай і штрыхаванай ляпной керамікі, абломкі ганчарнага посуду. У 1973-1975 г г. стаянку абследаваў Я.Г. Звяруга.

У 2009 г. помнік археалогіі даследаваў В.Л. Лакіза. Большасць з выяўленых аб'ектаў адносіцца да эпохі позняга сярэднявечча і новага часу: разнастайныя гаспадарчыя і слупавыя ямы, рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў з кухнямі, печамі і скляпеннямі, каменнымі выкладкамі і жарнавамі. Знойдзена некалькі тысяч артэфактаў: крамянёвыя знаходкі першаснай апрацоўкі, розныя тыпы крамянёвых прыладаў працы і зброі, фрагменты ляпной керамікі неаліту і бронзавага веку, жалезныя (нажы, крэсіва, пражкі і нш.) і касцяныя вырабы (“жужалкі"), медная манета. Асабліва прадстаўнічымі з’яўляюцца калекцыя ганчарнай керамікі, у тым ліку цэлая пасудзіна, а таксама фрагменты костак, асноўная колькасць якіх выяўлена ў межах кухні жылой пабудовы XVII - XVIII стст.

Атрыманая калекцыя артэфактаў дазваляе датаваць помнік Коматава-6-ГЭС мезалітам (яніславіцкая  культура), неалітам (нёманская і культура шнуравой керамікі), бронзавым (тшцінецкая культура) і раннім жалезным вякамі, сярэднявеччам і новым часам (XI -XVIII стст.). Асаблівы росквіт помніка (селішча) прыпадае на XVII - XVIII стст.

Старонка