Шыфр
413В000214
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Селюкі, 0,3 км на паўднёвы захад ад ніжняй ускраіны вёскі
Датаванне
ІІІ - ІІ тыс. да н. э
Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча, новага часу Селюкі-1-ГЭС знаходзіцца на надпоймавай правабярэжнай тэрасе р. Нёман, на паўднёвы захад ад паўднёвай (ніжняй) ускраіны вёскі в. Селюкі, паабапал лясной дарогі. Займае злёгку нахільную пляцоўку ніжняй тэрасы, цалкам задзірваванай і засаджанай лесам. Датуецца перыядам позняга неаліту і бронзавага веку (ІІІ-ІІ тыс. да н.э.), эпохай сярэднявечча і новага часу (XII—XVIII ст.).
Помнік Селюкі-1-ГЭС выявіла ў 2003 г. падчас абследавання зоны будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на р. Нёман група археолагаў у складзе В.С. Абухоўскага, А.Г. Калечыц, В.Л. Лакізы, М.М. Чарняўскага. У культурным пласце, які быў зафіксаваны ў шурфе, утрымліваліся крамянёвыя вырабы і фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі.
У ліпені 2010 г. В.Л. Лакіза правёў раскопкі ў цэнтральнай частцы помніка. На даследаванай плошчы на мацерыковым узроўні былі зафіксаваны разнастайныя па форме, памерах і глыбіні ямы, знойдзены крамянёвыя вырабы, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кафлі, глінянай абмазкі, шкла, металічныя вырабы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён