зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка і селішча перыяду неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку, курганны могільнік

Шыфр

113В000572

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Лемяшэвічы, 0,8 км на поўдзень, па абодва бакі ад дарогі да в. Хлябы, у лесе (кварталы 12, 13)

Датаванне

4-1 тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка і селішча перыяду неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку, курганны могільнік перыяду сярэднявечча размешчаны на поўдзень ад в. Лемяшэвічы, па абодва бакі ад дарогі на в. Хлябы, у лесе. 

Курганны могільнік складаецца з 29 насыпаў паўсферычнай формы, акруглых і авальных у плане.  Курганы насыпаны на тэрыторыі паселішча, дзе сабраны крамянёвыя артэфакты і фрагменты керамікі жалезнага веку.

Помнік выявіла і абследавала ў 1980 г. В.С. Вяргей. У 1981 г. даследчыца раскапала 1 курган у групе. У насыпе былі прасочаны прапласткі попелу, пахаванне выяўлена не было. В.С. Вяргей датавала курганны могільнік X–XII стст. Паселішча, на тэрыторыі якога знаходзіцца курганны могільнік, датуецца перыядам неаліту і раннім жалезным векам (5-3 тыс. да н.э., 1 тыс. н.э.).