Шыфр
313В000790
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, в. Аравічы, 0,26 км на захад ад былой вёскі, 7,3 км на паўночны захад ад былой пераправы Краснаселле – Даўляды, на тэрасным астанцы паміж старыцамі левага берага р. Прыпяць
Датаванне
ХІІ тыс. да н.э. - III ст. н.э.
Стаянка каменнага - бронзавага вякоў, селішча жалезнага веку Аравічы-2 знаходзіцца на захад ад былой вёскі, на поўнач ад левага берага р. Прыпяць у месцы ўпадзення вялікай старыцы і на паўночны захад ад былой пераправы Краснаселле – Даўляды. Датуецца 12 тыс. да н.э. — III ст. н.э.
Помнік адкрыў і даследаваў У. Ф. Ісаенка ў 1961 г. Былі знойдзены крэмень, кераміка (фрагменты 9-10 вастрадонных сасудаў), фрагмент біканічнага праселка, частка храбта чалавека, камень з рэшткамі вохры; прыкметны месцы ачагоў.
У 2014 г. Вашанаў А.М. правёў абследаванне помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён