зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка каменнага-бронзавага вякоў Цешкаў-2

Шыфр

313В000545

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в. Цешкаў, с/с Вербавіцкі, 0,9 км на ўсход – паўднёвы ўсход ад былой в. Цешкаў, у 2,4 км на захад – паўночны захад ад вусця р. Славечны

Датаванне

12 тыс. да н.э. - 2 тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка Цешкаў 2 знаходзіцца праз 0,9 км на ўсход – паўднёвы ўсход ад паўднёвага канца былой в. Цешкаў, праз 2,4 км на захад – паўночны захад ад вусця р. Славечны і праз 3,27 км на ўсход – паўночны ўсход ад маста праз р. Славечну. Яна займае мыс у паўночна-заходняй частцы астанца на поплаве левага берага р. Славечны недалёка ад яе вусця і правага берега р. Прыпяці. Пляцоўка роўная, з захаду і поўначы амываецца старыцамі, з поўдня – поплаў.  Вышыня над поплавам 8-10 м. Выявіў у 1929 г. К.М. Палікарповіч, даследаваў у 1961, 1969, 1978 гг. У.Ф. Ісаенка. У культурным пласце 0,1 м знойдзены крамянёвыя мікраскрабкі, рэшткі ямачна-кольчатай керамікі.5 - 4-е тыся-чагоддзі да н.э.