зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка каменнага-бронзавага вякоў Цешкаў-3

Шыфр

313В000546

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в. Цешкаў, с/с Вербавіцкі, 1,2 км на паўночны ўсход ад маста цераз р. Славечну, у 0,7 км на паўднёвы захад ад былой в. Цешкаў на тэрасе левага берага р. Славечны

Датаванне

12 тыс. да н.э. - 2 тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка Цешкаў 3 знаходзіцца праз 1,1 км на паўднёвы ўсход ад перакрыжавання дарогі г. Нароўля – г. Прыпяць з адводам да былой в. Цешкаў, праз 1,2 км на паўночны ўсход ад маста праз р. Славечну, праз 0,65-0,7 км на паўднёвы захад ад цэнтральнай часткі былой вёскі і праз 0,75-0,8 км на захад ад былой фермы былой в. Цешкаў.  Вышыня над поплавам 5-8 м. Даследаваў у 1961, 1969, 1978 гг. У.Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,2 м прасочаны на працягу да 110 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі з шнуравым арнаментам.