зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка "Навасёлкі-2" перыяду неалiту i бронзавага веку

Стаянка "Навасёлкі-2" перыяду неалiту i бронзавага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000570

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, аг. Навасёлкі, 0,5 км на ўсход ад аграгарадка, урочышча Ключыха, на першай надпойменнай тэрасе р. Прыпяць

Датаванне

4-3-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.

Апісанне

Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку знаходзіцца на ўсход ад вёскі, ва ўр. Ключыха, на першай надпоймавай тэрасе Прыпяці. Даўжыня пляцоўкі каля 200 м. Датуецца эпохай неаліту (палескі варыянт днепра-данецкай культуры), бронзавым векам, ёсць асобныя знаходкі ранняга жалезнага веку.

Помнік выявіў і даследаваў у 1961, 1963, 1970, 1973, 1976 гг. У.Ф. Ісаенка. У 1992 г. абследавала В.С. Вяргей. Падчас даследаванняў у 1960-я гг. ва ўсходняй частцы паселішча была сабрана большасць знаходак: крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрэблы, скрабкі, пласціны, рэшткі посуду. У цэнтральнай частцы помніка знойдзены падрыхтаваныя для апрацоўкі  крамянёвыя жаўлакі, ядрышча, дыскападобная прылада. 

Старонка