зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду бронзавага веку

Апісанне

Стаянку бронзавага веку і селішча ранняга жалезнага веку каля вёскі Кнышы выявіў у 1930 годзе А. А. Рынейскі ў час археалагічных разведак на рацэ Пціч. На пясчаных узгорках былі сабраны прадукты апрацоўкі крэменю (пласціны, адшчэпкі), вырабы другаснай апрацоўкі крэменю: наканечнік стралы, скрабкі, вырабы з выемкай, фрагменты керамікі. Знойдзены таксама рэшткі сасуда з касцямі, што сведчыць пра існаванне бескурганнага могільніка. У 1963 годзе археалагічныя помнікі каля вёскі Кнышы вывучаў Ю. І. Драгун, ім праведзена апытанне мясцовых жыхароў. У 1964 годзе мясцовасць даследаваў Л. Д. Побаль, ва ўрочышчы Лужок ім знойдзены кальцыніраваныя косці, грубаляпная гладкасценная кераміка I тысячагоддзя нашай эры. У 1987 годзе праводзіла даследаванні Н. М. Дубіцкая, у 1977 і 2000 гадах помнік вывучаў В. Ф. Капыцін. У 2010 годзе на распаханым полі, на адлегласці 1,2 кіламетра на паўночны захад ад вёскі Кнышы М. І. Ткачова знайшла скол абнаўлення пляцоўкі нуклеуса і сценку кругавай керамікі ΧVI-ΧIΧ стагоддзяў. Аднак яна не звязвае знаходкі са стаянкай і вылучае новы, упершыню адкрыты ёю археалагічны помнік Кнышы-2.