Шыфр
313В000689
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, аг. Заспа, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад завода, урочышча Груды
Датаванне
2-е тыс. да н.э.
Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад завода ва ўрочышчы Груды. Размешчаны ў пойме правабярэжжа Дняпра, прыблізна праз 1,5 км на поўдзень ад урочышча Уборак, за 1 км на паўночны ўсход ад паўднёва-усходняй ускраіны вёскі Заспа. Датуецца II тыс. да н.э.
Помнік быў адкрыты М. Бычковым у 1982 г. Ім былі праведзены археалагічныя раскопкі на самай крайняй, заходняй дзюне (нізкай і кароткай). Месца раскопа Бычкова не ўдалося знайсці, бо ўзвышша зарасло хмызняком і іншай высокай лугавой расліннасцю.